30 красавіка 2020 года. Адзіны дзень беларускага маўлення.Турнір “ Знаўцы роднай мовы” правяла Буціна Ж.М., настаўнік 2 “Д” класа.У час мерапрыемства другакласнікі перакладалі словы і сказы з рускай мовы на беларускую і наадварот, разгадвалі крыжаванку, рэбусы, загадкі, збіралі рассыпаныя прыказкі.Школьнікі ўзнавілі свае веды і адкрылі для сябе многа новага і цікавага.
Завочнае падарожжа “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” арганізавала Кірыенка І.У., настаўнік 2 “Г” класа. Вучні пазнаёміліся з прыгожымі выказваннямі беларускіх паэтаў пра родны край, паслухалі беларускія песні, прагледзелі слайды з відамі Беларусі.Узгадалі вучні знакамітых беларусаў і іх справы. Каманды спаборнічалі, выконваючы заданні ў турах ”Мовазнаўцы”, ”Хвіліна эрудытаў”, ”Грамацей”, ”Спадчына роднай старонкі”, “Кемлівыя і знаходлівыя”, ” Філасофскі роздум”, ”Хто хутчэй?”.
Акцыя “Чытаем па- беларуску” – традыцыйная. Кніжная выстава “Драмы айчыннай гісторыі” падрыхтавана бібліятэкарамі да 90 –годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча. Вучні школы мелі магчымасць даведацца пра юбіляра, пазнаёміцца з яго творамі, пагартаць старонкі кніг.