19 чэрвеня 2020 года ў школьным лагеры «Дружба»- беларускі дзень.Спачатку дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні.Спадабаліся ім “Млын”,”Лясь-лясь, уцякай!”, “Лянок”,”Пасадка бульбы”. І нагуляліся, і новыя гульні вывучылі, і фізічную нагрузку атрымалі.
Затым наведвальнікі лагера ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Наша Беларусь”, у час якой узгадалі сімвалы Беларусі,паглыбілі веды пра родны край,Канстытуцыю РБ. Дзеці слухалі беларускія вершы і песні, адказвалі на пытанні віктарыны.