25 чэрвеня 2020 года.Акцыя “Чытаем па- беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Бібліятэкары падрыхтавалі тры выставы. Выстава-знаёмства “Убачыць вякі і народы” прымеркавана да 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Выстава “Паэт купалаўскай школы” аформлена да 115 –годдзя з дня нараджэння Петруся Броўкі.Выстава-партрэт “Урокі жыцця Лідзіі Арабей” прысвечана 95 –гадоваму юбілею з дня нараджэння беларускай пісьменніцы.З творамі гэтых аўтараў школьнікі сустракаюцца не часта, таму ім цікава было пазнаёміцца з матэрыяламі выстаў, паслухаць невялікія паведамленні пра юбіляраў.Таксама ўзгадалі твор Кузьмы Чорнага “Насцечка”, яго герояў,абмеркавалі іх учынкі.