Сёння ў школе

2 ліпеня 2020 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшло краязнаўчае падарожжа”Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прымеркаванае да дня Незалежнасці РБ. Вучні пачатковай школы падарожнічалі па родным краі,знаёміліся са староажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі і азёрамі, лясамі і іх насельнікамі.Гаварылі пра наш родны куток, пра мясціны, з маленства дарагія…Рабяты чыталі выразна вершы пра родны край,адказвалі на пытанні вядучага..

Закончылая падарожжа па незабыўных сцежках роднага краю, але светлыя ўспаміны хай заўжды жывуць у сэрцах, выклікаючы шчымлівыя светлыя пачуцці…Няхай кожны адчувае сябе часцінкай сваёй зямлі…