16 ліпеня 2020 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення бібліятэкар Квалёва Г.У. правяла для наведвальнікаў лагера “Дружба” квэст- гульню “Беларуская скарбонка”, якая праходзіла ў форме спаборніцтва паміж камандамі ”Бусляняты” і “Васількі”. Дзеці пазнавалі сваю культуру, краіну, падарожнічаючы па прыпынках “Лінгвістычны”, “Краязнаўчы”, “З рога ўсяго многа”, “Літаратурны”, “ Этнаграфічны”, “Святы і абрады”, “Перакладчык”. На размінку патанцавалі беларускую польку, а ў час фізкультпаўзы пагулялі ў гульню “Збяры бульбу”. У час квэста яны не толькі паказалі свае веды, але і сапраўды многа новага даведаліся. Перамагла каманда “Васількі”, але ў крыўдзе ніхто не застаўся.
А ў бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Што?Дзе? Калі?” для вучняў 8-ых класаў.Рабяты спаборнічалі паміж сабой, адказваючы на пытанні па гісторыі і культуры роднага краю. Занятак складаны, але і цікавы, пазнавальны.