27 жніўня 2020 года ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла гульня-спаборніцтва “Марское падарожжа па Мовазнавіі”, удзел у якой прынялі вучні 6-8 класаў. У ходзе гульні школьнікі не толькі паказалі свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру, але і ўзбагацілі іх, прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе.Яны прынялі ўдзел у размінцы “Пакажы прыказку”, у конкурсах боцманаў “Хто больш”, лоцманаў –“ Узяўся за гуж- не гавары, што не дуж”, кокаў – “Збяры прыказку”, юнгаў – “Самы здагадлівы” і іншых…Гульня садзейнічае паглыбленню ведаў пра культурную спадчыну Беларусі, багацце роднай мовы, стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей і інтэлектуальных магчымасцей вучняў, вучыць хутка арыентавацца ў складаных абставінах.