Сёння ў школе

24  верасня  2020  года. Адзіны  дзень  роднай  мовы. У  2”В” класе  прайшло  цікавае  і пазнавальнае  мерапрыемства “Падарожжа  ў свет беларускіх  казак”. Вучні  падарожнічалі  па прыпынках  “Пазнай казку па  пачатку”,  “Самая цікавая  казка”,  “Загаданачка”.Таксама  настаўнік  Клешчанка А.Ул. пазнаёміла  малых  з  цікавымі  кнігамі народных  казак  і зборнікамі  беларускіх аўтараў. Спадабалася другакласнікам  маляваць любімых казачных герояў, знаёміцца з новымі беларускімі словамі, гуляць у гульню “Журавель”.