1 кастрычніка 2020 года. Акцыя “ Чытаем па –беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Бібліятэкары падрыхтавалі выставу “ У госці да беларускіх аўтараў”. Кавалёва Г.У. знаёміла школьнікаў з новымі паступленнямі літаратуры беларускіх аўтараў, з цікавымі кнігамі для малодшых школьнікаў і вучняў старэйшых класаў.
Віртуальнае падарожжа “Гутарка-гутаркай ды за працу час”правяла Хадасоўская К.К.,настаўнік 2” А” класа. Другакласнікі пазнаёміліся з прадметамі побыту, прыладамі, заняткамі сваіх продкаў.Яны падарожнічалі ў мінулае пры дапамозе”люстэрка часу”. Гулялі ў гульні ”Хто хутчэй”, ”Знайдзі адрозненні”, “Знайдзі пару”. Тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, размалёўвалі прапанаваныя настаўніцай малюнкі з прадметамі побыту.