Сёння ў школе

8 кастрычніка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення  ў школьнай бібліятэцы прайшла  акцыя “ Чытаем па –беларуску”. Выстава –партрэт “Нячутныя гукі самоты” , прымеркаваная да   80-годдзя  з дня нараджэння Канстанціна Тарасава , была прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў. Школьнікі даведаліся  пра  асноўныя  тэмы  творчасці  пісьменніка, пазнаёміліся  з  яго кнігамі  на гістарычную  тэматыку, з кароткімі  звесткамі  з  яго жыцця і творчасці.

Урок – падарожжа ” Маленькi чалавек у вялiкiм свеце “ правяла Галушко Н.А., настаўнік 2” Г” класа. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы аб  Беларусі, слухалі  і  практыкаваліся  ў чытанні  вершаў Алеся  Бадака “Беларусачка”, Міколы  Маляўкі “Я беларус  маленькі”, узбагачалі слоўнікавы  запас, віртуальна падарожнічалі  па родным краі.У канцы ўрока другакласнікі выконвалі творчае заданне ў парах: размалёўвалі нацыянальны жаночы і мужчынскі касцюм.