Сёння ў школе

15 кастрычніка2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па–беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы. Бібліятэкар Кавалёва Г.Ул. правяла агляд беларускіх часопісаў.

Бендзерава Г.С., настаўнік 2” Д” класа, правяла  гульню-падарожжа “ Па Краіне беларускай мовы”.Вучні падарожнічалі па прыпынках “Чыстагаворкі і скарагаворкі”,  “Загадкі”, “Лічылкі і гульні”,”Прыказкі і прымаўкі”.Таксама школьнікі развучылі гульню”Маша”, спаборнічалі ў конкурсе  скарагаворак, у прыказкі ўстаўлялі згубленыя словы, чыталі  і гутарылі на беларускай мове.Настрой быў выдатны, бо ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, даведаліся шмат новага.