Сёння ў школе

10  снежня  2020 года. Акцыя “ Чытаем па –беларуску”прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Кніжная выстава “Галоўная служба – паэзія” прымеркавана да 90-годдзя  з дня нараджэння Міколы Арочкі.Пуцыла А.П.,загадчык бібліятэкі, пазнаёміла школьнікаў з кароткімі звесткамі з біяграфіі юбіляра, зрабіла агляд творчасці.Дзецям цікава было даведацца пра пісьменніка, бо яго творчасць у школе не вывучаецца.

Віктарыну “Размаўляем  па- беларуску” правяла Кніга Н.А., настаўнік 4” А” класа.Вучні змаглі  паспрабаваць сябе ў ролі знатакоў беларускай мовы. Яны прайшлі розныя  этапы:”Прыгадваем”( шукалі  адказ на слайд-пытанне,прыгадвалі  прадмет або з’яву і называлі  іх па-беларуску), “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем” ( спрабавалі  правільна ўжываць фразеалагізмы, папярэдне раскрываючы  іх сэнс),”Цытуем” (працягвалі  фразу з вядомага верша, называлі  аўтара).