18 лютага ў школе праводзіўся рэспубліканскі конкурс “Буслік”, які штогод адбываецца напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і пачынае тыдзень роднай мовы.Настаўнікі беларускай мовы і 3-4-ых класаў арганізавалі 112 вучняў, павіншавалі са святам, раздалі заданні.Дзеці вельмі стараліся выканаць іх,каб атрымаць не толькі абавязковы падарунак , але і спецыяльны прыз.