21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, і напярэдадні свята ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у напісанні агульнанацыянальнай анлайн- дыктоўкі.Настаўнікі нашай школы выкарысталі такую магчымасць і прынялі ўдзел. Тэкст дыктоўкі быў па творчасці нашага земляка з Магілёўшчыны Сцяпана Гаўрусёва. У гэтым годзе мы адзначым яго 90-годдзе.
З 19 лютага ў школьнай бібліятэцы працуе выстава “Вандроўка ў родную мову”, якая знаёміць з гісторыяй свята, вершамі пра родную мову , выказваннямі пра слова.
22 лютага настаўнік гісторыі Эсміновіч А.М. правяла інтэлектуальную гульню-віктарыну “Зямля пад белымі крыламі”.Вучні 10 класаў гаварылі пра Беларусь, выразна чыталі вершы пра Радзіму,адказвалі на пытанні віктарыны .яны ўдзельнічалі ў раундах “А ці ведаеце вы? “,”Славутыя людзі Беларусі”, “Наша спадчына”. Таксама слухалі беларускія песні, глядзелі прэзентацыю пра родны край.