25 лютага, у адзіны дзень беларускага маўлення, прайшло некалькі цікавых і разнапланавых мерапрыемстваў. Алданава І.Г. і Тарасенка В.Ф., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры , правялі віктарыну “Вялікая Перамога ў нашай памяці жыве”.Мэта яе – увекавечванне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны, стымуляванне цікавасці да гісторыі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, фарміраванне патрыятызму.Вучні вельмі стараліся праявіць свае веды, а таксама ўзяць тое новае, чаго не ведалі, а трэба!
Акцыя “Чытаем па – беларуску“- традыцыйная ў школьнай бібліятэцы.Да яе падрыхтавана выстава-знаёмства “Вольнакрылая птушка з бязлітасным лёсам”, прымеркаваня да 150- годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі.Пуцыла А.П. правяла гутарку ля выставы, знаёмячы школьнікаў з жыццём і творчасцю юбіляршы і з яе творамі.
Квэст-гульня “У лабірынтах Мовазнавіі” адбылася пад кіраўніцтвам Паповай К.М., настаўніка беларускай мовы і літаратуры.Удзельнічалі вучні 6- 7 класаў. Квест-гульня – цікавае падарожжа ў краіну слова, беларускага, роднага, гаваркога. Не сакрэт, што правільна ўжытае слова — паказчык культуры маўлення. Вучні акунуліся ў атмасферу кантрасту слоў-антонімаў, адчулі багацце адценняў слоў-сінонімаў, прыказак і фразеалагізмаў, праявілі свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў. Тры каманды “Пяльмені”, “Чэмпіёны” і “Сяброўства” прайшлі выпрабаванні на 6 станцыях: “Фразеалагічная”, “Дасціпнасць слова”, “Загадка ў слове”, “Іншамоўныя госці”, “Перакладчык”, “Народ сказаў”. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, каманда “Сяброўства” знайшла сакрэтны канверт і атрымала ганаровае званне “Лепшы знаўца роднай мовы”.
Гульня-конкурс “Скарбы роднага краю” праведена Руткоўскай В.А., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.Вучні 7 “Д” чыталі вершы пра Беларусь, узгадвалі гістарычныя звесткі,знакамітых беларусаў, знаёміліся з матэрыяламі выставы кніг, падрыхтаванай настаўніцай, і малюнкамі вучняў па тэме.Яны даведаліся новае і пабагацелі на цікавыя словы.