26 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы вусны часопіс “Купала і Колас, вы нас гадавалі” прагарталі Алданава І.Г. і Сёміна І.М., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, разам са сваім вучнямі.Вучні 5-ых класаў узгадалі жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, даведаліся многа новых фактаў пра знакамітых мастакоў слова.Дзеці слухалі мастацкае чытанне твораў класікаў, самі выразна чыталі вершы, слухалі песні на словы паэтаў.
Руткоўская В.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, для вучняў 9 класаў арганізавала гістарычны альманах “Перагортваючы старонкі мінулага”, мэтай якога было пашыраць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, фарміраваць духоўнасць, выхоўваць пачуццё любові да духоўных набыткаў нашага народа. Нельга было не прыгадаць імёны Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага і інш. Вучні яшчэ раз нагадалі, што яны былі не проста людзьмі высокай духоўнасці, але і беларускімі асветнікамі, чыё слова ўзнімала народ, давала жыццёвыя арыенціры, навучала дабрыні, спагадзе, чуласці. А яшчэ любові да Радзімы.