4 сакавiка 2021 года. Акцыя “Чытаем па – беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава- партрэт “Салаўіная песня кахання” падрыхтавана да 50 гадоў з дня нараджэння Алеся Бадака, а выстава “Вялікія майстры беларускага слова” – да сусветнага дня пісьменніка.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выстаў, гарталі старонкі кніг, чыталі выразна вершы.
Гульня-віктарына “У краіне беларускіх казак” прайшла ў 1 “Д “класе пад кіраўніцтвам Дудзянковай С.Я.. Дзеці з вялікім задавальненнем слухалi беларускія народныя казкі, адказвалі на пытанні віктарыны, рабiлi iнсцэнiроўкi. Юных чытачоў захапіла неверагодная вандроўка па старонках беларускай казкі. А за правільныя адказы яны атрымалі сюрпрызы .
Урок –падарожжа “Беларусь-краіна маёй будучыні” правяла Бачкова Т.В., настаўнік 1 “Г “класа.Настаўніца пастаралася стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі вучняў,выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы.Першакласнікі слухалі песні і вершы на роднай мове, падарожнічалі па прыпынку “Гістарычны”,гулялі ў гульню “Назаві адным словам”, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Выдатныя дзеячы Беларусі”, стваралі калаж “Я люблю Беларусь”. Настаўніца дала вучням наказ :
Вы шануйце свой край, родны край, беларусы!
Беражыце лясы, каб зямля не хварэла,
Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела!
Выставу “Падарункі для любай матулі” ў файе школы аформілі Дзмітрыева С.І., настаўнік працоўнага навучання, і Кавалёва Г.Ул., бібліятэкар. На ёй размясціліся работы вучняў школы:вышыванкі, дэкаратыўныя кветкі, цацкі, звязаныя і пашытыя сваімі рукамі, аплікацыя.
Інтэлектуальная гульня “Поле цудаў ” адбылася сярод вучняў 7 “Д” класа. Кныш Т.Г., настаўнік рускай мовы і класны кіраўнік, падрыхтавала цікавыя і складаныя пытанні, на якія вучні шукалі адказы.Было і весела, і цікава, і пазнавальна.