Сёння ў школе

25  сакавіка 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Падарожжа “Чароўны свет загадак”  правяла Клешчанка А.У., настаўнік 2” В” класа. Работа са скорагаворкамі  ў групах,  са словамі- хітрунамі ( знайсці, якія словы схаваліся ў словах),  гульня “Наадварот” (антонімы), загадкі-жарты, конкурс загадак, выкананне творчага задання ( прыдумай загадку, намалюй адгадку) вельмі спадабаліся школьнікам. Яны з задавальненнем адгадвалі, прагаворвалі, стваралі , малявалі. Настрой ва ўсіх быў выдатны, бо  і навучыліся многаму, і пасмяяліся, і пагулялі.

Вусны часопіс “Хімія вакол нас. Ежа, якую мы ўжываем”правяла  ў  9-ых класах  Царкова С.М., настаўнік хімііі.Школьнікі даведаліся  пра карысныя і шкодныя складнікі розных прадуктаў ( садавіна, гародніна, крупы і іншыя) і напояў, убачылі, што толькі   буракі, капуста, кукуруза і бананы  не маюць  шкодных  рэчываў, а напоі ( Фанта, Кола і г.д.) маюць больш  шкодных рэчываў,  чым карысных. Выкарыстоўваць без праблем можна толькі мінеральную ваду.

Баркоўская Вераніка, вучаніца  9 “А” класа, падрыхтавала  цікавую  і змястоўную прэзентацыю “Ежа, якую мы ўжываем”, з якой  аднакласнікі даведаліся, што здароўе  чалавека залежыць ад многіх фактараў. Харчаванне – гэта тое, што яднае кожнага з нас. Па-за залежнасці ад полу, узросту, нацыянальнасці, веравызнання, культуры і іншых фактараў, арганізм кожнага чалавека ўладкаваны  такім чынам, што незалежна ад знешніх умоў і індывідуальных асаблівасцяў, асноўную масу ўсіх неабходных рэчываў (калі не сказаць больш) ён атрымлівае менавіта з ежы.  Таму важна разлічыць  рацыён, каб атрымліваць правільнае харчаванне, і  неабходна ўжываць вітаміны.