1 красавіка 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы праводзіліся мерапрыемствы для наведвальнікаў лагера “Дружба”. Раніцай адбылося завочнае падарожжа “Незабыўныя куткі маёй малой радзімы”. Школьнікі знаёміліся з вядомымі мясцінамі Магілёва ў час прагляду прэзентацыі, адказвалі на пытанні, расказвалі пра іх любімыя мясціны.
Пазней школьнікі змаглі пабываць на віртуальнай экскурсіі “Музей беларускіх традыцый”, у час якой прагледзелі прэзентацыю “Магілёўскія гасцінцы”. Прэзентацыя пазнаёміла з унікальнымі рамёствамі і промысламі Магілёўшчыны, якія былі адноўлены нашымі майстрамі: шапавальствам, кавальскай справай, ткацтвам і іншымі..