8 красавіка 2021 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Галушко Н.А., настаўнік 2” Г” класа, правяла ўрок-падарожжа “ Беларусь – твая Радзіма”. Вучні паглыблялі свае веды пра родную краіну, удзельнічаючы ў гутарцы аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.На фанетычнай хвілінцы практыкаваліся ў выразным чытанні вершаваных радкоў.Пры выкананні задання “Складзі слова” вучыліся падбіраць словы-сінонімы. Разам з госцем -Буслікам – завіталі ў Белавежскую пушчу, пазнаёміліся з яе гаспадаром – зубрам. У канцы ўрока вучні дапаўнялі сказы апорнымі словамі, у выніку чаго атрымаўся тэкст ”Наша Радзіма”. На працягу ўрока вучні сур’ёзна ставіліся да выканання заданняў, стараліся прыгожа адказваць па-беларуску.
Мерапрыемства “Беларускія народныя веснавыя святы” правяла Разентава А.Л., настаўнік рускай мовы і літаратуры, сярод вучняў 7 “А” класа.Мэта мерапрыемства- падтрымліваць цікавасць да беларускіх абрадаў, традыцый, народнай творчасці.Узгадалі вясновыя святы Саракі, Гуканне вясны, Благавешчанне, Вербніцу,Вялікдзень, дзень святога Юр’я і традыцыі, звязаныя з імі. Многае школьнікам ужо вядома , але нямала і новага даведаліся.