Сёння ў школе

22 красавіка 2021 года. Акцыя “Чытаем па- беларуску” па традыцыі прайшла ў школьнай  бібліятэцы  ў рамках  адзінага дня беларускага  маўлення. Выстава-партрэт “Пісьменнік з душой чулай і паэтычнай” , прысвечаная  135- гадоваму юбілею  з дня нараджэння Змітрака Бядулі, пазнаёміла  наведвальнікаў са зборнікамі пісьменніка, публікацыямі  часопіса “Вясёлка” да юбілеяў  майстра слова. Бібліятэкары знаёмілі вучняў з кароткімі звесткамі пра пісьменніка, расказвалі пра яго творы.

Гульню  “Гаворым па-беларуску” правяла  Цімаховіч І.У., настаўнік 2” Е” класа. На гэтым мерапрыемстве вучні даведаліся шмат новага і цікавага  пра сваю родную мову. Другакласнікі  складалі прыказкі, перакладалі словы на беларускую мову, тлумачылі значэнне слоў, складалі словы з дадзеных літар. Дзеці мелі магчымасць праявіць сваю кемлівасць, разгадваючы словы і складаюцы прыказкі. З цікавасцю і вясёлым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Тлумачым”.  Лепшыя знаўцы беларускай мовы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.