Сёння ў школе

6 мая 2021 года. У  рамках адзінага дня беларускага маўлення ў 3 “Б” класе прайшла гульня – падарожжа  ” Па сцяжынкаХ Бацькаушчыны”.  У час мерапрыемства адбылося завочнае захапляючае падарожжа па Беларусi, у якiм вучнi аднавiлi свае  веды пра  родны край, даведалiся  шмат цiкавага аб славутых людзях  мiнулага i сучаснага, дзеячах мастацтва і культуры Беларусi, падзялiлiся сваiмi ўражаннямi аб тых мясцiнах, у якіх яны былi разам з бацькамi .Кожны адкрыў для сябе шмат новага і цiкавага.

Казлоўская К.І., настаўнік англійскай мовы, правяла мерапрыемства “Мы помнім подзвіг народа”. Вучні 6 “Б” класа  глядзелі  прэзентацыю, чыталі вершы  пра вайну на беларускай мове  і  расказвалі  пра  герояў  ВАв Магілёўшчыны.