20 мая 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Бельская Т.Я., настаўнік матэматыкі, правяла ў 5 “Г” класе гульню “Матэматычны бой”. Пяцікласнікі з цікавасцю выконвалі матэматычныя заданні на гістарычную тэму. Спадабалася і заданне на вызначэнне правільных роўнасцей. З літар правільных адказаў трэба было скласці прозвішча і імя аўтара вершаваных радкоў пра Беларусь. .Дзецям спадабалася гульня, бо і свае веды па матэматыцы паказалі, і па гісторыі даведаліся новае, і літаратуру ўзгадалі.
Кірыенка І.У., настаўнік 3 “Г” класа, арганізавала мерапрыемства “Беларуская скарбонка”, якое замацавала веды аб вуснай народнай творчасці : узгадвалі пацешкі,збіралі і самі складалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па казках. Такія заданні развіваюць кемлівасць, дапытлівасць і творчыя здольнасці дзяцей, выхоўваюць любоў і павагу да культурных традыцый беларускага народа, да роднай мовы.