27 мая 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення.Конкурс-гульню “Зялёныя сябры чалавека” правяла Буціна Ж.М., настаўнік 3 “Д” класа. У гульні ўдзельнічалі 3 каманды. У ходзе гульні вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра палявыя, лугавыя, садовыя, агародныя расліны,адкрылі таямніцы раслін. Слухалі беларускія песні “Спадчына”, “Жураўлі на Палессе ляцяць” і інш. ,разгадвалі крыжаванкі ў камандах, перакладалі з рускай мовы на беларускую назвы раслін,слухалі легенду пра васілёк. Дзеці з павагай і любоўю выказваліся пра родную прыроду.
Літаратурна-музычную кампазіцыю “Ваша слава ўстане абеліскам..” падрыхтавалі вучні 6 “Г” класа пад кіраўніцтвам Каранец Л.М.. Дзеці выразна чыталі вершы пра подзвіг беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, расказвалі пра гераізм народа, слухалі песні пра вайну. Настаўніца падрыхтавала выставу твораў беларускіх аўтараў , прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.Школьнікі ўзгадалі творы, якія ўжо чыталі, падзяліліся ўражаннямі.