Прамяніся ярчэй
Ды звані ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае шчырае слова-
Беларуская мова.
Конкурс знаўцаў роднай мовы “Мы жывём у Беларусі” прайшоў у рамках адзінага дня беларускага маўлення 17 чэрвеня ў школьнай бібліятэцы. Школьнікі праз гульні і конкурсы далучаліся да скарбаў роднага слова. Яны слухалі і чыталі выразна вершы пра родную мову і Беларусь, разгадвалі загадкі,”збіралі “ прыказкі, чыталі скорагаворкі,падбіралі рыфму да слоў,разгадвалі метаграмы, узгадвалі казкі.