Прамяніся ярчэй
Ды звані ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае шчырае слова-
Беларуская мова.
29 ліпеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла квэст-гульня “З родным словам па жыцці”. Дзве невялікія каманды наведвальнікаў падарожнічалі па станцыях , спыняліся на прыпынках “Загадкі”, “Перакладчыкі”, ” Словаведы”, ”Крылатая паштоўка”, ”Знаўцы беларускага фальклору”, ”Таямнічая скрыня” і спаборнічалі ў ведах па беларускай мове і культуры. Спадабаўся прыпынак “Літаратурная крыжаванка”, калі трэба было ўзгадаць літаратурныя тэрміны, і прыпынак “Рухальная сіла”, дзе трэба з дапамогай мімікі і жэстаў паказаць фразеалагізмы і растлумачыць іх сэнс.Павесяліліся і праявілі знаходлівасць і кемлівасць.
![]() |
![]() |