У жыце,
У кветцы,
У буслянцы,
У траве –
Жыве Беларусь.
Жыве!
Артур Вольскі
5 жніўня ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла гульня – віктарына “Слухай, чытай, адказвай”. Вучні пачатковых класаў сустракаліся з вуснай народнай творчасцю, узгадвалі, што такое фальклор і што ведаюць пра яго.Яны пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Востраў казак і прыгод”, успомнілі вядомыя ім беларускія казкі пра птушак і іх герояў,адказалі на пытанні віктарыны, пагулялі ў гульню “Лётаюць ці не?”, “Каму належаць галасы?”,адгадалі загадкі. Затым намалявалі сваіх любімых фальклорных герояў.Час не прайшоў дарэмна, бо замацавалі вядомае і даведаліся новае.
![]() |
![]() |
![]() |