“ Што? Дзе? Калі?”

12 жніўня 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. У яго рамках у школьнай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” для вучняў 5-6 класаў.Гульня была па тэме “Мая Радзіма-Беларусь”.Кавалёва Г.У., бібліятэкар, задавала пытанні камандам, на абдумванне кожнага давалася хвіліна. Вучні стараліся, імкнуліся адказаць першымі.Такім чынам яны ўзгадалі вядомае з гісторыі і культуры свайго роднага краю, даведаліся новае пра сваю краіну, пашырылі свой кругагляд.