ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 9 верасня 2021 года – Адзіны дзень беларускага маўлення

9 верасня 2021 года – Адзіны дзень беларускага маўлення

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

9 верасня 2021 года. У  рамках адзінага дня беларускага маўлення  класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню  беларускай пісьменнасці і друку. Настаўнікі і вучні расказалі пра свята ў Капылі, цікавыя выставы і канцэрты, пра незвычайную «Алею  пісьменнікаў Капыльшчыны» і іншыя цікавыя моманты свята.

Акцыя «Чытаем па – беларуску» прайшла ў бібліятэцы. Выстава  «У госці да беларускіх аўтараў» пазнаёміла чытачоў з беларускімі аўтарамі і іх творамі. Калі старэйшыя школьнікі ўжо многіх ведаюць, то малодшыя толькі пачалі знаёмства. Яны з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара, гарталі старонкі кніг.