ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя “Чытаем па –беларуску”

Акцыя “Чытаем па –беларуску”

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)

23  верасня 2021 года. Адзіны дзень  беларускага  маўлення.  Акцыя «Чытаем па –беларуску» — традыцыйная ў  школьнай  бібліятэцы. Кніжная  выстава «З любоўю  да дзяцей» падрыхтавана да 100–годдзя  з дня нараджэння  беларускага  дзіцячага пісьменніка  Івана Муравейкі. На ёй прадстаўлены творы юбіляра з розных выданняў. Школьнікі  пагарталі  іх старонкі, прачыталі вершы, паслухалі   кароткае  паведамленне Кавалёвай Г.У, бібліятэкара.

Вусны часопіс «Мова: цікава і займальна» правяла  Андрушкова Ж.А., настаўнік 2«Б» класа. Другакласнікі падарожнічалі па старонках «Беларускія казкі», «Беларускія загадкі», «Назаві адным словам», «Прыказкі», «Перакладчыкі», «Выпраў памылку», «Разгадай рэбусы». Настаўніца развівала цікавасць да роднай мовы, далучала да традыцый свайго народа. І дзеці стараліся паказаць свае веды і папоўніць іх новымі звесткамі.

А  22 верасня 2021 года вучні 5-х класаў наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр, дзе прагледзелі музычную казку Яўгена Тарасава для дзяцей і дарослых «Сіўка-бурка» на беларускай мове ў выкананні артыстаў Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа. Займальны сюжэт, неверагодныя прыгоды трох братоў… Дзеці дакрануліся да незвычайнага свету тэатральнага мастацтва. Усе былі задаволены.