«Чытаем па–беларуску»


Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

14 кастрычніка 2021 года. У рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы  прайшла акцыя «Чытаем па–беларуску». Бібліятэкары правялі гутарку ля выставы «Кніга адкрывае свет». Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны па творах беларускіх аўтараў. Падарожжа па кніжных старонках атрымалася цікавым і пазнавальным.

Гульню «Падарожжа  па беларускіх казках» правяла Мельнікава А.Ю, настаўнік 2 «Е» класа. Дзеці пабывалі ў гасцях у казкі, трапілі ў чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах «Загадкі», «Збяры казку», «Назаві казку па ўрыўку», «Што за казка?». Затым яны паказвалі інсцэніроўку казак, якую рыхтавалі дома, малявалі ілюстрацыі да любімай казкі. Настаўніца была вельмі задаволена сваімі вучнямі, пахваліла іх за добрае веданне казак і старанне.

 

14 красавіка ў Беларусі – свята Пакровы і Дзень маці. Літаратурна –музычная кампазіцыя «Я хачу, каб жыла ты заўсёды!» падрыхтавана менавіта да гэтага свята. Вучні паслухалі пра гісторыю свята, а потым выразна чыталі вершы беларускіх паэтаў пра матулю, слухалі песні пра самага любага і дарагога чалавека.