21 кастрычніка 2021 года. Акцыя «Чытаем па–беларуску» прайшла ў рамках адзінага дня роднай мовы. Агляд выставы «Востраў казак і прыгод» зрабіла бібліятэкар Кавалёва Г.У., а дзеці пагарталі старонкі новых для іх зборнікаў, узгадалі вядомыя беларускія народныя казкі і казкі беларускіх пісьменнікаў, потым адказалі на пытанні невялікай віктарыны па тэме.
![]() |
![]() |
Літаратурныя хвілінкі «Ехалі з горкі скорагаворкі» правяла Поварава Л.І., настаўнік 3 «А» класа. Школьнікі спачатку паслухалі ліст з заданнем разгадаць загадкі і скласці першыя літары ў словы. А потым падарожнічалі па краіне “Скорагаворкі”, шукалі адрозненні ў вымаўленні на рускай і беларускай мовах, адпрацоўвалі вымаўленне гукаў і развучвалі чыстагаворкі і скорагаворкі, прыдумвалі ў групах свае прыклады, гулялі ў гульню «Маша». Таксама дзеці адгадвалі загадкі пра садавіну, слухалі цікавы верш Міхася Пазнякова «Міколкавы пытанні». Было весела, цікава і пазнавальна!
![]() |
||
![]() |
![]() |