2 снежня 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення Пушкарова А.М., настаўнік матэматыкі, правяла ў 10 класе ўрок у форме брэйн-рынга па тэме «Рашэнне паказальных ураўненняў». У ходзе самастойнай, індывідуальнай і групавой дзейнасці вучні даведаліся пра ўласцівасці паказальнай функцыі, правілы і прыёмы рашэння іпаказальных ураўненняў. Школьнікі паўтарылі вывучанае раней і неабходнае пры вывучэнні новай тэмы, склалі блок-схему рашэння найпростага паказальнага ўраўнення. Яны працавалі з плакатам, у камандах і індывідуальна,вусна адказалі на пытанні віктарыны па тэме,выконвалі тэст з самаправеркай.
Цімаховіч І.У., настаўнік 3 «Е» класа, правяла гульню-падарожжа «Беларускія святы». У працэсе гульні вучні ўзгадалі вядомыя ім беларускія святы і пазнаёміліся з новымі. Дзеці глядзелі прэзентацыю па тэме, адказвалі на пытанні слухалі аповед настаўніка, выканалі заданні віктарыны, працавалі ў групах, гулялі ў гульні. Трэцякласнікі ўдзельнічалі ў конкурсах «Складзі малюнак», «Рассыпаныя літары», «Злучалкі». Спявалі заклічкі, слухалі калядныч песні. Гучалі вершы беларускіх паэтаў у выкананні дзяцей.