Акцыя «Чытаем па –беларуску»


9 снежня 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы  прайшла  акцыя «Чытаем па –беларуску». Выстава-партрэт «Зорка гарыць, і не вяне вянок» прысвечана 130-гадоваму юбілею  з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Вучні азнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, даведаліся, што  паэтычны дар у яго ад прабабулі, а літаратурныя веды – ад бацькі, навукоўца Адама Багдановіча. Бацька   даў веды і па гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларускага народа. Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, прачыталі выразна вершы «Слуцкія ткачыхі», «Па-над белым пухам вішань», паслухалі вершы беларускіх мастакоў слова, прысвечаныя Максіму Багдановічу. На працягу дня ў бібліятэцы гучалі песні на словы Максіма Багдановіча.

Бендзерава Г.С., настаўнік 3 «Д» класа, правяла гульню- віктарыну «Моўныя скарбы роднага краю». Мэтай мерапрыемства было развіццё і падтрыманне цікавасці школьнікаў да беларускай мовы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны. Вучні з цікавасцю выконвалі заданні, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі, адказвалі на пытанні пра Беларусь. Больш за ўсё дзецям спадабалася разгадваць рэбусы і чытаць скорагаворкі.