Акцыя «Чытаем па–беларуску»


16 снежня 2021 года  ў рамках папулярызацыі роднай мовы ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем пабеларуску». Кніжная выстава «Чытайце, смейцеся, здзіўляйцеся» прымеркавана да 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Маляўкі,ураджэнца роднай Коласу Мікалаеўшчыны. Зрозным творчым набыткам прыходзяць да сваіх юбілеяў людзі творчай прафесіі. МіколаМаляўка — пісьменнік шматжанравы. Яму падуладныя і цудоўная дзіцячая проза, іўдумлівая паэзія, у многіх выпадках настолькілірычная, светлая і пазітыўная, што прызнаёмстве з творцам узнікае сур’ёзны дысананс. Гэта чалавек з даволі крытычным поглядам на рэчаіснасць і асаблівым паэтычным адчуваннемсвету, схільны да рэфлексіі і філасофскіхроздумаў. Лаўрэат літаратурных прэмій імяАркадзя Куляшова і Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура». З друку выйшлі два яго новыя выданні: кніга паэзіі «Крыштальная галінка снегападу» і дакументальна-мастацкая аповесць «Коласаў абярэг».

    З мэтай выхавання вучняў на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры, раскрыцця адметных якасцяў беларусаў, выхавання павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны ў  4 «А» класе пад кіраўніцтвам Панамаровай В.А. прайшла гульня – падарожжа «Мы – беларусы». Дзеці расказвалі вершы, паўтаралі сімволіку Беларусі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі дыялогі, успаміналі беларускія народныя казкі, святы, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускую народную гульню «Маша», гаварылі пра выдатных людзей, якіх нарадзіла беларуская зямля.

Дзяжнёва А.У., настаўнік матэматыкі, правяла  ўрок «Працэнты і прапорцыі» ў 6 «А» класе. На ўроку абагульнялі вывучанае па тэме, прымянялі веды на практыцы. Пачалі ўрок з лічбавага дыктанта,яго правільны вынік даваў магчымасць атрымаць білет для захапляльнага падарожжа ў краіну «Прапорцыя». Шасцікласнікі і лічылі вусна, і слухалі цікавы аповед настаўніка пра «залатое сячэнне», і рабілі зарадку, і рашалі задачы і прыклады. Усе стараліся, каб атрымаць добрую адзнаку. Малайцы!