ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны дзень беларускага маўлення. Выстава «Навагоднія карункі»

Адзіны дзень беларускага маўлення. Выстава «Навагоднія карункі»


 23 снежня 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Выстава «Навагоднія карункі» падрыхтавана вучнямі і настаўнікамі пачатковых класаў пры дапамозе Аўрамавай Н.У. і Галачкінай  Т.А., кіраўнікоў гурткоў творчасці. На працягу снежня дзеці працавалі ў творчай майстэрні, майстравалі  розныя цікавыя навагоднія сувеніры, рабілі выцінанкі, каб упрыгожыць імі свае кватэры, класныя кабінеты і школу. Лепшыя работы вучняў адпраўлены на конкурс творчых навагодніх работ.

Тарасенка В.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла «Калядны фестываль гульні», у час якога вучні 9 «Б» класа  ўзгадалі вядомыя ім беларускія народныя зімовыя  гульні і абрады, пазнаёміліся з невядомымі, але цікавымі. Школьнікі ўдзельнічалі ў розных конкурсах, прысвечаных Калядам: адгадвалі шарады, складалі рэбусы, прыдумвалі сучасныя гульні. Напрыканцы ўсе разам намалявалі Дрэва навагодніх пажаданняў.