30 снежня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем па – беларуску». Выстава –партрэт «Руплівец асветы» падрыхтавана да 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука,знакамітага беларускага празаіка, які прысвяціў многа сваіх твораў родным мясцінам і іх жыхарам. Выстава «На хвалі хуткаплыннай сучаснасці» прымеркавана да 75 –годдзя з дня нараджэння Анатоля Кудраўца. Яго творы цікавыя і дзецям, і дарослым. Кніжная выстава «Дакладна сказана не мною аба мне» аформлена таксама да 75 –годдзя з дня нараджэння Яўгена Хвалея. Яго вершы яркія, вобразныя, цікавыя. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выстаў, паслухаць пра аўтараў, пагартаць старонкі кніг і часопісаў.
![]() |
![]() |
![]() |
А для вучняў 3-5 класаў праводзілася казачная вандроўка «Беларуская казка ў жыцці чалавека», у час якой дзеці пазнаёмилися з выставай «Востраў казак і прыгод», пасля ўдзельнічалі ў конкурсах «Лепшы знаўца беларускіх казак», «Намалюй казку», віктарыне «Казачная», адгадвалі загадкі.
![]() |
![]() |