ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


 6  студзеня 2022 года. Акцыя «Чытаем па – беларуску»  прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Кніжная выстава «Той самы першы дзень вайны» прымеркавана да 75- годдзя  з дня нараджэння Васіля Гігевіча. Вучні – наведвальнікі бібліятэкі –  пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, даведаліся пра юбіляра, бо яго творчасць не вывучаецца  ў школьнай праграме. Юбіляр –  член  Саюза пісьменнікаў  СССР (1977). Першае апавяданне «Калодзеж» апублікаваў  у 1972  годзе ( часопіс  «Полымя»). У 1976 годзе выходзіць   яго дэбютная кніга – зборнік  апавяданняў  «Спелыя яблыкі». Гігевіч  адным з першых у беларускай літаратуры стаў  распрацоўваць тэму ўзаемапранікнення сучаснага  горада  і вёскі. Усяго на сённяшні  дзень у юбиляра  выйшла  11 аўтарскіх кніг мастацкай прозы . У сааўтарстве  з  Алегам Чарновым  напісана кніга аб  Чарнобыльскай трагедыі — «Стали  воды горькими». Васіль Гігевіч адным з першых пачаў распрацоўваць  тэму навуковай фантастыкі  ў  беларускай літаратуры.

         Абмеркаванне кнігі Яўгена Хвалея «Прынцэса з тусоўкі» адбылося сярод вучняў 6-8  класаў. Бібліятэкар Пуцыла А.П. , пазнаёміла  вучняў з біяграфіяй пісьменніка, расказала  пра яго творчасць. Затым адбылося абмеркаванне  аповесці «Прынцэса з тусоўкі», у якой раскрываецца тэма так званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Школьнікі адказвалі на прапанаваныя пытанні, выказвалі свае адносіны да герояў і падзей. Прыйшлі да вываду, што галоўнае багацце чалавека, якое не купіш за грошы, гэта – душа. Душу можна загубіць хутка, толькі стаўшы на кепскі шлях , а можна губляць па частках, спрыяючы  злу сваёй маўклівай згодай  і міжвольным удзелам. Хочацца, каб нашы дзеці ніколі не страчвалі сваю душу, каб жылі ў згодзе з ёю.