Акцыя «Чытаем па–беларуску»


13  студзеня 2022 года. Акцыя «Чытаем па–беларуску» прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках  адзінага дня беларускага маўлення. Кніжная выстава «Яны змагаліся побач з дарослымі» аформлена да 95-гадовага юбілею  з дня нараджэння Галіны Васілеўскай. Пісьменніца многа пісала пра лёс дзяцей у час вайны, яе творы кранаюць да самага сэрца. Вучні знаёміліся з матэрыяламі выставы, слухалі паведамленне бібліятэкара пра Галіну Васілеўскую, гарталі старонкі яе кніг.

Гульню «Гаворым па-беларуску» правяла Разентава А.Л., настаўнік рускай мовы.Вучні 8 «Г» класа спаборнічалі ў ведах па роднай мове. Каманды прайшлі раунды «Інтэлектуальная азбука», «Перакладчык», «Тлумачальнік», «Грані слова», «Адгадай мелодыю»,  «Паэтычны радок». Гледачы не засталіся ўбаку, яны гулялі ў моўныя гульні. На працягу гульні дзеці паслухалі некалькі вершаў беларускіх аўтараў у выкананні падрыхтаваных вучняў  і беларускія  песні.

Мерапрыемства «Я – грамадзянін» правяла Навумава В.А., настаўнік 4 «В» класа. Вучні ўзгадвалі  беларускія народныя гульні, гулялі  ў іх, разгадвалі загадкі, знаёміліся з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў у час прагляду прэзентацыі. Гаварылі таксама пра сімвалы  роднай  зямлі, яе памятных мясцінах, знакамітых беларусах.