20 студзеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення па традыцыі прайшла бібліятэчная акцыя «Чытаем па –беларуску». Наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы «Востраў казак і прыгод», пагарталі беларускія часопісы “Буся”, ”Вясёлка”, “Бярозка”, кнігі беларускіх аўтараў. Віктарына-гульня “Уважлівы чытач” праводзілася бібліятэкарамі, яна паказала чытацкі ўзровень вучняў, узровень валодання роднай мовай.А дзеці пабагацелі на беларускія словы і веды па літаратуры.
![]() |
![]() |
Віктарыну ” Беларусь мая сінявокая” правяла Кірыенка І.У., настаўнік 4 “Г” класа.Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах “Прадстаўленне каманд”, ”Беларускія гульні”, ”Адкажы на пытанні”, ”Прачытай верш выразна”, “Прыказкі і прымаўкі”, ”Загадкі”,”Звяры і птушкі”.Яны вельмі стараліся прадэманстраваць свае веды , уменні і навыкі, далучаліся да гісторыі і культуры беларускага народа.
![]() |
![]() |
![]() |
||
![]() |
![]() |
![]() |
Гульню “Зялёныя сябры чалавека” правяла Сцесева В.М., настаўнік 4 “Б” класа.Школьнікі пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра розныя палявыя, лугавыя, агародныя расліны, адкрылі некаторыя таямніцы жыцця раслін.Яны падарожнічалі па турах, адказваючы на пытанні, перакладаючы з рускай мовы на беларускую, разгадваючы крыжаванку.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |