ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны дзень беларускага маўлення

Адзіны дзень беларускага маўлення


27 студзеня 2022 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Матэматычная гульня «Зорны час» прайшла пад кіраўніцтвам Лонскай Н.Г., настаўніка  матэматыкі. Вучні 5 «В» класа працавалі над падагульненнем  вывучанага па тэме «»Звычайныя дробы». Дзеці адказвалі на пытанні франтальнага апытвання,  рашалі  прыклады і задачы, умовы якіх сфармуляваны па-беларуску. Некаторыя словы цяжкія для ўспрыняцця, бо прывыклі да матэматыкі на рускай мове, але з дапамогай настаўніцы справіліся. Яшчэ і пабагацелі на беларускія словы.

Гульню – падарожжа «Таямніцы і цуды беларускай зямлі» правяла Буціна Ж.М., настаўнік 4 «Д» класа. Школьнікі праслухалі песню «Люблю цябе, Белая Русь», уступнае слова настаўніцы і верш пра Беларусь. Затым падарожнічалі па роднай зямлі, разгадваючы крыжаванку па тэме, гуляючы ў гульню «Згубіліся словы», знаёмячыся з замкамі Радзімы, слухаючы легенды аб паходжанні гарадоў. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра свой родны край.

А 29 студзеня Храбтовіч А.Р., настаўнік гісторыі, арганізавала вучняў 8 «Г» класа на экскурсію ў музей Масленікава. Для іх праводзіўся ўрок-падарожжа «Беларусь – мая Айчына». Вучні здзейснілі падарожжа па гістарычных мясцінах г. Магілёва, паслухалі цікавыя гістарычныя звесткі пра горад і падзеі ў ім.