Акцыя «Чытаем па –беларуску»


 3 лютага 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення адбылася  акцыя «Чытаем па –беларуску». Агляд дзіцячых кніг беларускіх аўтараў зрабілі супрацоўнікі бібліятэкі. Школьнікі пазнаёміліся з новымі зборнікамі для пазакласнага чытання  па беларускай літаратуры (4 і 10 класы), з навінкамі беларускіх кніг, набытых нядаўна. Таксама пазнаёміліся з цікавымі аўтарамі і іх творамі, ваыбралі сабе цікавыя творы.

Віртуальнае падарожжа «Гутарка – гутаркай, ды за працу час» правяла Хількевіч А.А., настаўнік 2«А» класа. Школьнікі заглянулі ў   мінулае сваёй краіны, пазнаёміліся з побытам  жыцця таго часу. Вучні папрацавалі з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, паспрабавалі свае сілы ў пляценні паяскоў.

Гульня «Адгадай геаграфічны аб’ект» прайшла пад кіраўніцтвам Сяднёвай Н.А., настаўніка геаграфіі. Гульня  па тыпу «Адгадай мелодыю», неабходна адгадаць усе геаграфічныя аб’екты кожнага тура. Вучням трэба было ўспомніць вядомае пра акіяны і моры, залівы і пралівы, мацерыкі і часткі свету, астравы і паўастравы. Дзеці стараліся, паказвалі свае веды і атрымлівалі новыя.