10 лютага 2022 года. Акцыя «Чытаем па – беларуску» адбылася ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава – партрэт «Патрыцый нашай літаратуры» прымеркавана да 85 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова. Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, з 20 нечаканымі фактамі з біяграфіі юбіляра. Кніжная выстава «З верай у святло» аформлена да 115-гадовага з дня нараджэння Алеся Звонака. Яго творчасць не вывучаецца ў школе, але яна цікавая, самабытная. Дзеці пагарталі старонкі зборнікаў, прачыталі выразна некалькі вершаў Алеся Звонака.
![]() |
![]() |
![]() |
Прэзентацыя міні-сачыненняў «Маё любімае беларускае слова» прайшла ў 2 «Б» класе. Андрушкова Ж.А. падрыхтавала цікавае ўступнае слова, паведаміла некалькі цікавых фактаў пра беларускую мову, якія дзеці з увагай паслухалі. Затым адбылася прэзентацыя міні-сачыненняў, падрыхтаваных вучнямі зараней і маляўніча аформленых. Усім было цікава паслухаць выказванні сяброў, падзяліцца сваім. З задавальненнем пагулялі школьнікі і ў гульню «Як найхутчэй», у час якой трэба было ўставіць словы ў словазлучэнні, знайсці памылкі ў разбураным вершы і скласці яго правільна, паработаць з небыліцай і смяшынкай…
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Віртуальнае падарожжа «Незвычайныя помнікі Беларусі» арганізавала Эсміновіч А.М., настаўнік гісторыі. Вучні 11 “С” класа падарожнічалі па Беларусі ў час прагляду прэзентацыі па тэме,згадваючы вядомыя помнікі і знаёмячыся з новымі для іх. Потым адказалі на пытанні віктарыны, замацаваўшы веды пра родны край і яго гісторыю.
![]() |
Факультатыўны занятак «Працэнты» правяла Бельская Т.Я., настаўнік матэматыкі. Вучні 6 «В» і 6 «Г» класаў на ўроку рашалі нестандартныя задачы, задачы на лагічнае мысленне, практыка-арыентаваныя задачы на паняцце “працэнт”. І ўсё гэта па-беларуску. Не вельмі прывычна, але цікава.
![]() |
![]() |
![]() |