ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


       17 лютага  2022 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла акцыя «Чытаем па – беларуску». Кніжная выстава «Слова роднае – вечнасці след» прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, паслухаць прыгожыя творы пра роднае слова, даведацца ці ўзгадаць  пра гісторыю свята.

 

 

     У рэспубліканскім конкурсе «Буслік-2022», які праходзіў сёння, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы,  прынялі ўдзел вучні 4-11 класаў. Усяго 100 чалавек. Школьнікі стараліся, імкнуліся праявіць свае веды, каб не толькі атрымаць гарантаваны прыз, але і заваяваць медаль. Спадзяемся, што ў многіх гэта атрымаецца!

 

 

      10 «А» клас на чале з класным кіраўніком Пушкаровай  А. М. наведаў абласны мастацкі  музей імя П.В. Масленікава, вывучаў гісторыю свайго краю. Вучні пазнаёміліся з выставай «Нам жыць і помніць» ( жывапіс з фондаў музея на ваенную тэматыку, макеты спаленых вёсак). Выстава зрабіла вялікі ўплыў на школьнікаў, уразіла сваёй неардынарнасцю.

 

 

 

     Кафэ «Біялагічная карусель» наведалі вучні 7 «Д» класа пад кіраўніцтвам Камароўскай П.І., настаўніка біялогіі.Яны працавалі па тэме  «Значэнне раслін у прыродзе і жыцці чалавека». Мэта ўрока :пазнаёміць вучняў з аддзеламі зялёных, чырвоных і бурых водарасцяў, даць агульную характарыстыку кожнай з груп,  паказаць  асаблівасці асяроддзя іх пражывання,  ролю ў жывой і нежывой прыродзе. Таксама сфарміраваць у вучняў пазнавальную  цікавасць  да дадзенай тэмы,развіць пазнавальны інтарэс да навакольнай  прыроды. Вучні стараліся ўнікнуць у матэрыял, запомніць і папоўніць свае веды.

 

 

       Конкурс-гульню «За Беларусь» правяла  Бычкова С.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры. Вучні 5 «Б» класа выбралі 2 каманды – «Буслікі» і «Васількі». Удзельнікі абаранялі назву каманды, ва ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў устаўлялі прапушчаныя словы, падбіралі да беларускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім рускія, разгадвалі крыжаванку «Чым мы ганарымся!»… Было цікава, весела, пазнавальна!