Міжнародны дзень роднай мовы


21 лютага штогод  у свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да свята ў нашай школе  прымеркаваны Тыдзень роднай мовы. Адкрыла Тыдзень бібліятэчная  акцыя «Чытаем па –беларуску». Гэты дзень супрацоўнікі напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. На працягу ўсяго дня праходзіла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі з наведвальнікамі па-беларуску, прапаноўвалі ўзяць пачытаць кнігі беларускіх аўтараў.Дзве выставы прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Выстава – партрэт «Прыгарніся да роднага слова» расказвае пра  гісторыю свята, знаёміць з выказваннямі пра мову, кнігамі беларускіх аўтараў. Кніжная выстава «Твае першыя кніжкі – па-беларуску»  аформлена для вучняў пачатковай школы, якія толькі пачалі знаёмства з беларускай літаратурай. Першакласнікі і другакласнікі паслухалі пра свята, яго ўзнікненне, пазнаёміліся з кнігамі для дзяцей беларускіх аўтараў, пагарталі іх старонкі, выбралі сабе для прачытання.Выставы  будуць дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня.Запрашаем!

 

 

Руткоўская В.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла інфармацыйную гадзіну, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.Вучні 5 «Г» класа  ўзнавілі веды пра свята, паслухалі навіны гэтага дня.Настаўніца расказала пра агульнанацыянальную дыктоўку, якая традыцыйна праводзіцца ў гэты дзень або напярэдадні, пра падзеі,якія прымеркаваны да свята ў Магілёве.