Акцыя «Чытаем па–беларуску»


      24 лютага ў рамках адзінага дня беларускага маўлення і Тыдня роднай мовы  праводзілася  традыцыйная акцыя «Чытаем па-беларуску». Да яе аформлена  выстава – партрэт «Светлы воблік паэта», прымеркаваная  да 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова. Гэты таленавіты аўтар пражыў не доўгае жыццё, але пакінуў значны след і ў літаратуры, і ў грамадскім жыцці.Памяць паэта  ўшаноўваецца на радзіме: яго імем названа Касцюковіцкая дзіцячая бібліятэка, а ў раёне праводзіцца абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

      Віктарыну «Размауляем па-беларуску» правяла Гонтарава Т.У., настаўнік 2 «В» класа. Дзеці паспрабавалі сябе ў якасці лінгвістаў, выконваючы заданні на этапах «Прыгадваем», «Перакладаем», «Тлумачым», «Ужываем», «Цытуем». Яны стараліся праявіць свае веды і атрымаць новыя. Было цікава і пазнавальна.