ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


Ніколі яна не звядзецца –

Матчына мова мая .

Звініць і пяе , і смяецца

На родных прасторах жыцця.

10 сакавіка 2022 года, чацвер. Акцыя «Чытаем па – беларуску» прайшла  ў рамках дня беларускага маўлення. Кніжная выстава «Паэт, рэвалюцыянер, дэмакрат» прымеркавана да 135 – годдзя  з дня нараджэння Алеся Гаруна. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі невялікае паведамленне пра юбіляра.

Гульню-віктарыну «У краіне беларускіхжывёл» правяла Дудзянкова С.Я., настаўнік 2 «Д» класа . Падчас мерапрыемства вучні з цікавасцю слухалі паведамленні  пра жывёл нашай краіны, актыўна ўдзельнічалі ў інсцэніроўках, з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. З новымі ведамі і радасным настроем вучні пайшлі дамоў.

 

Інфармацыйную  гадзіну «Асноўны закон Беларусі» правяла Марных Т.Б., настаўнік англійскай мовы , у 11 «А» класе. Вучні  ўзгадалі гісторыю асноўнага закона Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з абноўленай  рэдакцыяй Канстытуцыі, абмеркавалі новыя артыкулы і раздзел.