ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


    17 сакавіка 2022 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення арганізавана акцыя «Чытаем па – беларуску». Кніжная выстава «Паэзіі неабсяжны свет» прымеркавана да сусветнага дня паэзіі. Загадчык бібліятэкі  Пуцыла А.П. пазнаёміла вучняў з матэрыяламі выставы, нагадала прозвішчы знакамітых беларускіх паэтаў, а школьнікі ўзгадалі іх вершы.

 

 

     15 сакавіка – свята Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таму ў школе прайшло шмат святочных мерапрыемстваў.  Так у  8 «Б» прайшла  інфармацыйная гадзіна  «Дзень Канстытуцыі», на працягу якой вучні  даведаліся, калі цяперашні Асноўны  Закон  РБ быў прыняты, калі і якія змены ў ім адбыліся, якая  структура Канстытуцыі. Потым васьмікласнікі  праверылі свае веды, адказаўшы на пытанні  тэста.

 

 

     Класную  гадзіну «Я маю правы, я абавязаны» правяла Чэрнік А.В., настаўнік матэматыкі.Праз гульню «Імёны», інтэрактыўную гутарку «Права на імя», міні-лекцыю «Канвенцыя аб тваіх правах», ралявую гульню «Юрыдычная кансультацыя» і разбор сітуацый «Правы і абавязкі» вучні 5 «А»  класа абагульнілі веды аб асноўных правах дзіцяці, абмеркавалі паняцці  «правы» і «абавязкі», паказалі іх адзінства. 

 

 

   Лiтаратурная гадзiна «Вершы пра Радзiму» праведзена  Мельнікавай А.Ю., настаўнікам  2 «Е» класа. Вельмі цікавым і запамінальным стала гэта мерапрыемства, таму што дзеці далучыліся да творчасці нашых класікаў, дзе заўсёды ўссхваляецца прыгажосць і непаўторнасць нашай краіны. Вучні расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, успаміналі сімвалы і знакамітыя мясціны Беларусі. Мерапрыемства даказала, што беларуская мова гучыць і сёння. Яна прымушае  нас перажываць, радавацца, любіць,вымушае мацней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы – беларусы.