ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны дзень беларускага маўлення

Адзіны дзень беларускага маўлення


   7  красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення Гуркова Л.У., настаўнік 3«Б» класа, правяла  віктарыну «Беларусь – мая Айчына», у час якой школьнікі абагульнілі і сістэматызавалі веды пра Беларусь. Удзельнічаючы ў конкурсах, адказваючы на пытанні віктарыны,разгадваючы крыжаванку, дзеці яшчэ і папоўнілі свае веды, адчулі сябе сапраўднымі беларусамі, якія любяць родны  край, ганарацца яго гісторыяй, яго народам. 

 

 

   Турнір «Знаўцы роднай мовы. Разгадванне рэбусаў і крыжаванак» арганізавала і  правяла Поварава Л.І., настаўнік 3 «А» класа.Дзеці выказваліся пра значэнне мовы ў жыцці чалавека,потым  паслухалі паведамленне аднакласніка пра мову,затым актыўна разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, узбагачалі свой слоўнікавы запас.

 

 

   «Падарожжа ў краіну казак» адбылося пад кіраўніцтвам  Клешчанкі А.У., настаўнік 3 «В» класа. Вучні  ўзгадвалі вядомыя казкі, знаёміліся з новымі. На прыпынку «Загаданачка» дзеці адгадвалі загадкі. На прыпынку «Назаві казку» вучні па ўрыўках павінны былі даць назву казкі. На прыпынку «Чароўны красворд» хлопчыкі і дзяўчынкі працавалі з заданнямі красворда. На прыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі сюжэт казкі, які больш за ўсе спадабаўся. У час правядзення мерапрыемства дзецям было цікава и пазнавальна.