Акцыя «Чытаем па-беларуску»


   21 красавіка 2022 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем па- беларуску». Гутарка ля выставы “Героі дзіцячых кніг” праводзілася з наведвальнікамі, якія пасля знаёмства з матэрыяламі выставы дзяліліся ўражаннямі пра свой любімы беларускі твор і яго герояў, адказвалі на пытанні па зместу самых вядомых апавяданняў і аповесцей.

 

 

Урок “Біясфера і яе межы” правяла  Таруліс  В.А., настаўнік хіміі.Вучні 10 класа пазнаёміліся з тэмай урока, адказалі на пытанне, што такое біясфера, паглядзелі  кароткі відэафільм па тэме. Затым запоўнілі табліцу “Абалонкі Зямлі”, паслухалі тлумачэнне настаўніка, адказалі на пытанні параграфа.

 

 

 Віктарына “З любоўю да Радзімы” праведзена Цімаховіч І.У., настаўнікам  3 “Е” класа. На гэтым мерапрыемстве трэцякласнікі прачыталі вершы на беларускай мове, узнавілі веды аб версіях паходжання назвы нашай краіны. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі крыжаванкі, размалёўвалі сімвалы нашай краіны.