Акцыя «Чытаем па- беларуску» прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы 12 мая. Кніжная выстава“Таленавіты і самаадданы Уладзіслаў Галубок ” аформлена да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння. Выстава-партрэт “Паэтычны сад Раісы Баравіковай” прымеркавана да 75 гадоў з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы.Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў, паслухалі пра знакамітых аўтараў, адказалі на пытанні Пуцыла А.П., загадчыка бібліятэкі.
![]() |
![]() |
Гутарку ля выставы “Сімвалы нашай дзяржавы” правяла бібліятэкар Кавалёва Г.У.. Яна нагадала школьнікам не толькі пра сімвалы дзяржавы, але і сімвалы роднага Магілёва.Вучні, падрыхтаваныя загадзя, расказалі пра сцяг, значэнні колераў, пра герб Рэспублікі Беларусь.Школьнікі разгадалі крыжаванку “Мая Радзіма – Беларусь”.
![]() |
![]() |
Літаратурныя хвілінкі “Ехалі з горкі скорагаворкі” прайшлі пад кіраўніцтвам Клявец С.Г., настаўніка 1”Г” класа. Першакласнікі пачалі са знаёмства з пісьмом з загадкамі ад Спадарыні Мовы, затым падарожнічалі на планету Скорагаворкі,вучыліся чытаць скорагаворкі, параўновалі з рускімі эквівалентамі,гулялі ў гульню “Маша”, прыдумвалі самі чыстагаворкі, дагаворвалі скорагаворкі па пачатку, адгадвалі загадкі пра садавіну.
![]() |
![]() |
Каранец Л.М.правяла ўрок фізікі па-беларуску.Вучні 7 “Г” класа працавалі на беларускай мове з фізічным матэрыялам “Рашэнне задач па тэме “Патэнцыяльная энергія”. Не вельмі прывычна, не вельмі лёгка, але цікава.
![]() |
![]() |